Раптоўна памёр міністр транспарту Беларусі

Аляксей Аўраменка / БЕЛТА
Аляксей Аўраменка / БЕЛТА

На 47-м годзе жыцця раптоўна памёр міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка, піша БЕЛТА. Пра прычыны смерці не паведамляецца.

З 2016 года Аўраменка працаваў першым намеснікам міністра транспарту, у 2019 быў прызначаны міністрам.

Апошнім часам Аляксандр Лукашэнка быў незадаволены станам беларускіх дарог. Пасля ўвядзення санкцый супраць Беларусі апынуліся недаступныя сродкі на рэканструкцыю дарог, якія вылучаліся ў рамках еўрапейскіх праектаў. У канцы 2021 года Аўраменка распавядаў, што грошы на рамонт будуць шукаць у Кітаі і ў Еўразійскім Банку развіцця. Аднак сёлета Лукашэнка назваў праблему дрэнных дарог "пытаннем пытанняў" і запатрабаваў усё адрамантаваць да канца года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі