Рашэнне аб рэлакацыі ўжо прынялі 45% ад усіх беларускіх стартапаў
Айцішнікі ўжо сабралі чамаданы
Рашэнне аб вывадзе бізнеса з Беларусі ўжо прынялі 45% усіх беларускіх стартапаў. Такія вынікі прынесла апытанне, якое ў пачатку кастрычніка праводзілася стартап-хабам Imaguru, піша БелаПАН.
У апытанні прынялі ўдзел 208 заснавальнікаў і кіраўнікоў беларускіх стартап-кампаній. Агульная колькасць беларускіх стартапов ацэньваецца прыблізна ў 1 тысячу.
Па розных крыніцах, за апошнія два месяцы ва Украіну і ў Польшчу ўжо пераехала каля 2 тысяч беларускіх айцішнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.