Расія абмежавала ўвоз прадуктаў з Украіны і Турцыі

Расія абмежавала ўвоз прадуктаў з Украіны і Турцыі

З 1 студзеня 2016 года Расія афіцыйна ўвяла харчовае эмбарга ў адносінах Украіны. Для Кіева прыпыненае дзеянне дамовы СНД аб зоне свабоднага гандлю (па ёй украінскія тавары траплялі ў Расію па нулявой стаўцы мытнага тарыфу, цяпер жа ён складзе каля 6%). Як вядома, з 1 студзеня паміж Украінай і Еўрасаюзам пачала дзейнічаць зона свабоднага гандлю, чаго так баіцца Масква. Занепакоенасць тым, што з Украіны ў Беларусь могуць "хлынуць" тавары, выказваў і Аляксандр Лукашэнка.

Таксама Расіяй уведзеная забарона на ўвоз прадуктаў з Турцыі. У адпаведнасці з пастановай расійскага ўраду, забараняюцца пастаўкі мяса птушкі, таматаў, цыбулі, каляровай капусты, гуркоў, апельсінаў і шэрагу іншых прадуктаў, інфармуе ВВС. На такі крок Масква пайшла пасля таго, як у лістападзе 2015-га Турцыя збіла расійскі ваенны самалёт на мяжы з Сірыяй.

30 снежня стала вядома, што міністэрства эканомікі Украіны прапанавала ўвесці імпартныя пошліны на расійскія тавары і забараніць частку імпарту з Расіі.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі