Расія адкрыла межы для беларускіх вахтавікоў
Урад Расіі зрабіў змены ў распараджэнні, якім з 18 сакавіка забараняў уезд замежнікам на расійскую тэрыторыю ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса COVID-19.
Паводле звестак БЕЛТА, у спіс тых, каму дазволена ўязджаць у Расію, цяпер трапілі грамадзяне Беларусі, якія прымаюць удзел у вахтавых работах на расійскіх прадпрыемствах з бесперапынным вытворчым працэсам. Гаворка ідзе пра такія галіны, як ядзерная энергетыка, будаўніцтва, здабыча нафты і газу, перапрацоўка карысных выкапняў.
Таксама ўезд у Расію дазволілі ўдзельнікам касмічных праграм.
Як паведамлялася раней, у сувязі з каранавірусам з 18 сакавіка ўезд на тэрыторыю Расіі быў дазволены толькі дальнабойшчыкам, дыпламатам і членам сем'яў грамадзян РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.