Расія дае Беларусі 760 мільёнаў долараў крэдыту
Пагадненне падпісанае, грошы будуць вылучаныя бліжэйшымі днямі.
24 ліпеня ў Маскве падпісанае міжурадавае пагадненне пра прадастаўленне Беларусі крэдыту на 760 мільёнаў долараў. Па звестках Міністэрства фінансаў Беларусі, якія перадае БЕЛТА, у Мінск гэтыя грошы павінны прыйсці бліжэйшымі днямі.
Крэдыт выдаецца ў расійскіх рублях на 10 гадоў, уключаючы чатырохгадовы ільготны перыяд.
Гэты крэдыт выдаецца для абслугоўвання і пагашэння крэдытаў, раней выдадзеных Беларусі Расіяй і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. Сёлета Расія ўжо вылучала Беларусі новы крэдыт у 110 мільёнаў долараў для пагашэння крэдыту, выдадзенага ў 2010 годзе.
Фота: ТАСС