Расія можа выкарыстоўваць дэталі ад пральных машын для рамонту танкаў

“Ёсць непакойства, што шмат якія тавары дэмантуюцца, а паўправаднікі выкарыстоўваюцца для аднаўлення расійскіх танкаў" / pixabay
“Ёсць непакойства, што шмат якія тавары дэмантуюцца, а паўправаднікі выкарыстоўваюцца для аднаўлення расійскіх танкаў" / pixabay

Еўрадыпламаты, якія асочваюць гандлёвыя патокі ў Расію, заўважылі трывожны рост экспарту пральных машынак, фотаапаратаў і старых аўтамабіляў з ЕС. Іх дэталі пасля перапродажу ў РФ могуць выкарыстоўваць для рамонту падбітых танкаў, піша брытанскае выданне The Telegraph.

Шмат што з падобных тавараў утрымвае так званыя тэхналогіі “падвойнага прызначэння”, якія маюць як вайсковае, так і грамадзянскае прымяненне і ўваходзяць у спіс тавараў, забароненых да экспарту ў Расію.

“Ёсць небяспека, што шмат якія тавары дэмантуюцца, а паўправаднікі і іншыя кампаненты выкарыстоўваюцца для аднаўлення расійскіх танкаў, бронемашын і беспілотных лятальных апаратаў, якія былі пашкоджаныя ва Украіне”, — піша выданне.

ЕС можа ўвесці санкцыі для краін, якія дапамагаюць Расіі з пастаўкамі гэтых тавараў, паведамляюць журналісты са спасылкай на сакрэтны дакумент, да якога атрымалі доступ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі