Расія яму дапаможа? Чаму Лукашэнка нічога не прывёз з Сочы

Уладзімір Пуцін / pixabay
Уладзімір Пуцін / pixabay

Эканамістка і акадэмічная дырэктарка BEROC Кацярына Барнукова мяркуе, што Расія па-ранейшаму гатовая эканамічна падтрымліваць Беларусь. Але аб'ёмы гэтай падтрымкі будуць зусім не тыя, якія парадавалі б беларускі ўрад.

— Мы пакуль не бачым нейкай фантастычнай падтрымкі ад Расіі. З аднаго боку, нешта ёсць. Мы дамовіліся пра новыя цэны на нафту і газ. Але мы не ведаем, на якіх умовах. Цяпер мы плацім за нафту трохі больш, чым плацяць Індыя і Кітай.

Але ёсць рэчы, якія расчароўваюць. Мы шмат чулі пра рэфінансаванне даўгоў, але аказалася, што будзе не рэфінансаванне. Нам не дадуць новых крэдытаў, з якіх мы зможам аплачваць старыя. А будзе рэструктурызацыя. Гэта значыць, нам скажуць: вы павінны нам выплаціць столькі грошай сёлета, але давайце расцягнем не на год, а на некалькі гадоў.

Рэфінансаванне давала Беларусі пэўную свабоду дзеянняў. Гэта значыць, што грошы, якія нам вылучаліся, мы маглі выкарыстоўваць, напрыклад, каб выплаціць стары крэдыт Кітаю. Рэструктурызацыя азначае, што з абслугоўваннем доўгу Кітаю або з выплатай па еўрааблігацыях, якая павінна прайсці налета, Беларусь павінна вырашаць праблему самастойна.

— Могуць быць розныя прычыны. Магчыма, у яе не так шмат грошай, каб падтрымліваць яшчэ і Беларусь. Магчыма, проста Расія мае шмат іншых праблем і да эканамічных праблем Беларусі рукі не даходзяць.

Поўную версію гутаркі з Кацярынай Барнуковай глядзіце на відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі