Расія не зняла абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з 25 беларускіх прадпрыемстваў

Расія не зняла абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з 25 беларускіх прадпрыемстваў

Расія не зняла часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з 25 беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы ў Маскве паведаміў міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід Заяц. Паводле яго слоў, такія абмежаванні працягваюць дзейнічаць у дачыненні двух буйных мясакамбінатаў, чатырох вялікіх птушкафабрык, 19 малочных прадпрыемстваў. З ліку апошніх “тры закрыты цалкам, а 16 — часткова”, інфармуе БЕЛТА.

Заяц заявіў, што Беларусь хоча як найхутчэй урэгуляваць гэтае пытанне. Ён прызнаўся, што з аптымізмам глядзіць у будучыню, паколькі перамовы з Рассельгаснаглядам і міністэрствам сельскай гаспадаркі Расі аказаліся плённымі.

Расія не зняла абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з 25 беларускіх прадпрыемстваў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі