Расія падтрымала МВФ у рэкамендацыях па Беларусі

Расія падтрымала МВФ у рэкамендацыях па Беларусі

Беларусі трэба праводзіць глыбокія рэформы, каб ліквідаваць карэнныя прычыны слабасці нацыянальнай эканомікі. Пра гэта, як перадае БелаПАН, заявілі прадстаўнікі Расіі на вераснёўскім пасяджэнні выканаўчага савета МВФ, дзе абмяркоўвалася Беларусь.

На пасяджэнні савета МВФ прадстаўнікі Расіі ўхвалілі цяперашнюю манетарную палітыку беларускіх уладаў, бо яна дазволіла стабілізаваць узровень золатавалютных рэзерваў і ўзяць пад кантроль інфляцыю.

Таксама прадстаўнікі Расіі параілі Беларусі рэструктурызаваць сектар дзяржпрадпрыемстваў, правесці прыватызацыю і стварыць механізмы сацыяльнай абароны насельніцтва на выпадак росту беспрацоўя.

Як інфармуе БелаПАН, краіны Еўрасаюза і ЗША таксама падтрымалі рэкамендацыі МВФ па рэфармаванні беларускай эканомікі. Прадстаўнікі ЕС і ЗША лічаць, што Беларусі трэба павышаць рынкавую арыентацыю нацыянальнай эканомікі і зніжаць ступень умяшання дзяржавы ў справы суб'ектаў гаспадарання.

Чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду пачала працу на мінулым тыдні. Яна будзе дзейнічаць да пачатку кастрычніка. Беларускія ўлады хочуць атрымаць ад фонду новы крэдыт на 3 млрд долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі