Расія патрабуе неадкладна вызвалення Уладзіслава Баўмгертнера
З адпаведнай заявай выступіла Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі.
У пятніцу, 6 верасня, статс-сакратар — намеснік міністра замежных спраў Рыгор Карасін прыняў амбасадара Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнку, перадае interfax.by.
Асаблівая ўвага надавалася сітуацыі з дзеяннямі праваахоўнікаў Беларусі супраць шэрагу кіраўнікоў кампаніі"Уралкалій".
Расійскі чыноўнік падкрэсліў, што ў Маскве настойваюць на безумоўным і неадкладным вызваленні гендырэктара "Уралкалія" і яго бесперашкодным вяртанні ў Расійскую Федэрацыю.
Фота Рыгора Карасіна — telegrafist.org