Расія вярбуе на вайну мігрантаў, якія штурмавалі мяжу ЕС — #ІхНоравы
#ІхНоравы
Святлана Ціханоўская ўжо павіншавала новага прэм'ера Польшчы Дональда Туска. А не чытала б сусветных навін — і не павіншавала б.
Мы таксама лічым, што важна сачыць не толькі за падзеямі ў Беларусі, але і за тым, чым жыве свет. І штодня расказваем вам пра гэта.
“Гэта будзе проста і добра”
Расія спрабуе вербаваць мігрантаў, якія штурмавалі мяжу з Фінляндыяй, і адпраўляць іх на фронт, піша ВВС.
Журналісты ведаюць пра некалькі выпадкаў, калі замежнікаў адпраўлялі ў вайсковы лагер на мяжы з Украінай усяго праз некалькі дзён пасля таго, як затрымлівалі на тэрыторыі РФ за парушэнне міграцыйнага заканадаўства.
ВВС мяркуе, што ў ізалятарах, дзе мігрантаў утрымліваюць перад дэпартацыяй, іх прымушаюць падпісваць кантракты і прымаюць на службу ў расійскае войска. Журналісты расказваюць гісторыю аднаго з такіх мігрантаў.
Авад (імя змененае) прыехаў з Самалі яшчэ летам. Спярша ён паспрабаваў трапіць у Польшчу ў абыход звычайных працэдур — праз Беларусь. На гэта пайшлі месяцы. А потым паспрабаваў трапіць у ЕС ужо праз расійска-фінскую мяжу, дзе гэтай восенню выбухнуў міграцыйны крызіс паводле беларускага ўзору.
It's not fiction, it's real.#ZaraBoycott pic.twitter.com/YvUAjmUdjz
— اسكندرية - Alexandria (@Alexandria_egy1) December 10, 2023
Zara адмовілася ад каментароў. Але паводле звестак BBC, рэкламная кампанія была задумана ў ліпені і знятая ў верасні — то-бок да пачатку вайны паміж Ізраілем і сектарам Газа.
“Мы не падпішам сабе пасведчання пра смерць”
Лідары мноства краін сабраліся ў ААЭ, каб пагаварыць пра клімат, але так і не змаглі дамовіцца пра галоўнае. У праекце асноўнага пагаднення саміту COP28 няма закліку паэтапна адмаўляцца ад выкапнёвага паліва, піша CNN. А гэта, увогуле, правал саміту, бо менавіта выкапнёвым палівам і выкліканы кліматычны крызіс.
Выніковы дакумент саміту заклікае краіны прыняць меры па скарачэнні забруджання планеты, і гэтыя меры "маглі б" уключаць скарачэнне спажывання і здабычы нафты, вугалю і газу. Увогуле, фармулёўка даволі мяккая — і няма ніякіх тэрмінаў.
Эксперты пішуць, што мяккія фармулёўкі пра выкапнёвае паліва ў праекце пагаднення — гэта саступка краінам, што здабываюць нафту. Так, яшчэ раз нагадваем, саміт праходзіць у ААЭ, і месца правядзення з самага пачатку выклікала шэраг пытанняў — багатая на нафту краіна не ў першых шэрагах тых, каго турбуюць кліматычныя праблемы.
🎄 This year’s official Christmas card features a photograph of The King and Queen taken in the Throne Room at Buckingham Palace on Coronation Day by Hugo Burnand. pic.twitter.com/nTawKRUAFZ
— The Royal Family (@RoyalFamily) December 9, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.