Расія вярнула назад 20 тон віцебскага малака
На памежным пункце пропуску "Чырвоная Горка" 27 чэрвеня расійская ветслужба забараніла ўвоз у Расію 20 тон абястлушчанага малака. Гэта была прадукцыя віцебскага ААТ "Малако", інфармуюць "Народныя навіны Віцебска".
У заяве ўпраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях паведамляецца, што прычынай такой забароны стала парушэнне тэмпературнага рэжыму пры транспартаванні. Таксама расійскія спецыялісты ўказваюць на адсутнасць неабходнай у такіх выпадках маркіровачнай этыкеткі.
Малако, якое прызначалася для Бранскай вобласці, вырашына вярнуць адпраўніку.