Расія выдала Беларусі 7 чалавек, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці"

Генпракуроры РФ і РБ у Брэсце, 21 кастрычніка 2022-га / t.me/prokuraturabelarus
Генпракуроры РФ і РБ у Брэсце, 21 кастрычніка 2022-га / t.me/prokuraturabelarus

Расія выдала Беларусі 7 чалавек, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". Генпракурор РБ Андрэй Швед кажа, што гэта лічба "толькі за апошні час". Ён адзначае, што расійскі бок запыты Генпракуратуры Беларусі аб выдачы "экстрэмістаў" разглядае аператыўна.

Апошнія выпадкі выдачы Расіяй у Беларусь палітвязняў адбыліся гэтай восенню. Спачатку была экстрадыцыя Яны Пінчук, а пасля — Юрыя Касцюка.

"У сваю чаргу ў бягучым годзе мы накіравалі пяць крымінальных спраў у дачыненні да грамадзян Расіі, якія здзяйснялі экстрэмісцкія дзеянні і злачынствы на тэрыторыі Беларусі, — цытуе словы Шведа sb.by. — Адна справа ўжо разгледжана судом у Казані, і 42-гадовы грамадзянін РФ асуджаны да пазбаўлення волі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі