Расія выдаткавала на вайну з Украінай чвэрць свайго гадавога бюджэту — Forbes

Расія "спальвае" ва Украіне дзясяткі мільярдаў долараў / pixabay.com
Расія "спальвае" ва Украіне дзясяткі мільярдаў долараў / pixabay.com

Расія выдаткавала на вайну з Украінай чвэрць свайго гадавога бюджэту. Гэта каля 82 мільярдаў долараў, піша forbes.ua.

Больш за $14 млрд з гэтай сумы — кошт ракетных абстрэлаў Украіны. За дзевяць месяцаў было выпушчана больш за 4 тысячы ракет, сярэдні кошт кожнай з іх — каля 3 млн долараў. Яшчэ $6,6 млрд пайшло на забеспячэнне артылерыі, $15,6 млрд — на заробкі вайскоўцам. Таксама РФ страціла ва Украіне ваеннай тэхнікі на 20,8 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі