Расія выпусціла 106 ракет па Украіне за суткі

Расія працягвае біць па грамадзянскіх аб'ектах / РІА Навіны
Расія працягвае біць па грамадзянскіх аб'ектах / РІА Навіны

Расія здзейсніла чарговы масавы абстрэл Украіны 10 лютага. Было выпушчана 106 ракет, у тым ліку па грамадзянскай інфраструктуры.

Вораг ужыў 32 зенітныя ракеты С-300, 74 крылатыя ракеты паветранага і марскога базавання, 61 з якіх знішчаны нашымі абаронцамі,паведамляе Генштаб ВСУ. — Акрамя таго, расійскія акупанты нанеслі 59 авіяцыйных удараў, з іх 28 з ужываннем БПЛА тыпу Shahed-136. Збіта 22 беспілотнікі. Таксама праціўнік здзейсніў звыш 90 абстрэлаў рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню.

Расійскія войскі прадаўжаюць наступальныя дзеянні на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Новапаўльскім кірунках, нягледзячы на значныя страты, адзначае генштаб УСУ.

З боку Беларусі істотных змяненняў прыкмет фарміравання наступальных груповак ВСУ не бачыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі