Расія заблакавала на YouTube відэа з песняй "Хотят ли русские войны"

Расія заблакавала на YouTube відэа з песняй "Хотят ли русские войны"

Для расійскіх карыстальнікаў YouTube стала недаступным відэа з песняй "Хотят ли русские войны" ў выкананні савецкага спевака Марка Бернеса

Замест роліка з'яўляецца плашка: "Гэты кантэнт заблакаваны ў дамене вашай краіны па патрабаванні дзяржаўных органаў". Як правіла, такімі забаронамі ў Расіі займаецца Раскамнагляд.

СМІ звярнулі ўвагу на блакаванне 7 красавіка, піша fontanka.ru. Відэаролік быў апублікаваны ў снежні 2011 года, да гэтага часу ён набраў больш за 400 тысяч праглядаў. Прычым гэта не спецыяльны кліп на песню, а проста слайд-шоу з фотаздымкамі Бернеса. 

Дарэчы, іншыя матэрыялы з гэтай песняй на YouTube даступныя.

Расія заблакавала на YouTube відэа з песняй "Хотят ли русские войны"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі