Расія зняла забарону на пастаўкі прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў

Яшчэ з двух беларускіх прадпрыемстваў знялі часовую забарону на пастаўкі прадукцыі ў Расію. Гэта — агракамбінат "Скідзельскі" і птушкафабрыка "Світанак". Такое рашэнне 12 снежня прыняў Рассельгаснагляд. Учора была знятая забарона на пастаўкі ў Расію прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў — Жлобінскага і Гомельскага мясакамбінатаў, Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі.

Нагадаем, Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі харчовай прадукцыі з больш чым 20 беларускіх прадпрыемстваў. Прычынай назвалі нібыта выяўленую неадпаведнасць таварных партый харчовай прадукцыі нормам і патрабаванням, прадугледжаных заканадаўствам Расіі і Мытнага саюза.

Аднак паступова з "чорнага спісу" пачалі выключаць беларускія прадпрыемствы. 4 снежні была знятая забарона на пастаўкі ў Расію прадукцыі Калінкавіцкага мясакамбіната. Рашэнне было прынята падчас сустрэчы ў Маскве віцэ-прэм'ера Беларусі Міхаіла Русага з кіраўніком Рассельгаснагляду Сяргеем Данквертам. Тады ж ветслужбы дзвюх краін прынялі рашэнне з 9 снежня правесці сумесныя праверкі беларускіх прадпрыемстваў, пастаўкі з якіх былі абмежаваныя. У нашу краіну для гэтага прыехалі тры групы расійскіх спецыялістаў, нагадвае БЕЛТА.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі