Расіянаў падазраюць у вывазе дзяўчат з Бабруйска для заняткаў прастытуцыяй
Дваіх расіянаў падазраюць у вывазе дзяўчат з Бабруйска для заняткаў прастытуцыяй у Маскве. Іх затрымалі ўвечары 15 чэрвеня ў Бабруйскім раёне. 29- і 27-гадовыя мужчыны спрабавалі вывезці ў Расію траіх беларусак, якім паабяцалі забяспечанае жыццё.
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, у адносінах расіян распачалі крымінальную справу па артыкуле "выкарыстанне занятку прастытуцыяй ці стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй, звязанае з вывазам за межы дзяржавы" (ч. 2 арт. 171 КК). Праваахоўнікі высвятляюць усіх асобаў, якія маюць дачыненне да перавозкі дзяўчат. Таксама збіраецца інфармацыя пра тых беларусак, якіх паспелі завезці ў Расію.