Расіяне 5-я суткі спрабуюць прарваць абарону ў Курскай вобласці — Зяленскі

Украінскі баец на фронце

Украінскі баец на фронце / facebook.com/GeneralStaff.ua

Расіяне пятыя суткі спрабуюць прарваць абарону ў Курскай вобласці, піша ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён сцвярджае, што ўкраінскія вайскоўцы "трымаюцца і контратакуюць".

Сітуацыя ў Курскай вобласці ў панядзелак абмяркоўвалася на Стаўцы. Пра аператыўную сітуацыю там і на іншых участках фронту паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі. Зяленскі адзначыў "фактычнае ўключэнне ў вайну Паўночнай Карэі".

Украінскія вайскоўцы, якія ўдзельнічаюць у баях у Курскай вобласці, паведамляюць, што сітуацыя там дынамічна змяняецца. Расіяне ўводзяць у бой рэзервы. Надвор'е перашкаджае актыўна выкарыстоўваць дроны. Расійскія "ваенкары" сцвярджаюць, што іх войскі маюць прасоўванне на шэрагу ўчасткаў. Нібыта, у Любімаўцы ў акружэнні знаходзіцца ўкраінскі батальён (украінскімі крыніцамі гэта не пацвярджаецца).

"Працягваецца аперацыя ў Курскай вобласці, піша 14 кастрычніка ўкраінскі Генштаб. — Авіяцыя ворага працягвае зраўнаваць з зямлёй свае вёскі і гарады. З пачатку сутак расійскія самалёты нанеслі шэсць удараў дзевяццю КАБамі па ўласнай тэрыторыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі