Расіяне другія суткі штурмуюць украінскую Аўдзееўку

Украінскія танкісты

Украінскія танкісты / facebook.com/GeneralStaff.ua

Расіяне другія суткі вялікімі сіламі штурмуюць Аўдзееўку. Напярэдадні ў атаку была кінутая значная колькасць бронетэхнікі і каля 2 тысяч вайскоўцаў. Можна лічыць, што пачалася новая вялікая бітва за гэты ўкраінскі горад, піша hromadske.ua.

Начальнік Аўдзееўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Віталь Барабаш кажа, што ўкраінскім абаронцам нялёгка, але яны стрымліваюць атакі расіян. Знішчана каля 60 адзінак расійскай тэхнікі, у тым ліку 16 танкаў.

11 кастрычніка атакі працягваюцца. Украінскія пазіцыі штурмуюць групы па 20-30 чалавек. У сераду расіяне не выкарыстоўваюць бронетэхніку.

Украінскі Генштаб сцвярджае, што ўсе атакі адбітыя і страчаных пазіцый няма. Украінскія вайскоўцы пішуць, што месцамі расіяне змаглі крыху прасунуцца.

Расіяне другія суткі штурмуюць украінскую Аўдзееўку
ua.depositphotos.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі