Расіяне штурмуюць ваенны тапаграфічны цэнтр у Сімферопалі
Паводле некаторых звестак, у штурме ўдзельнічаюць расійскія снайперы.
Расійскія салдаты штурмуюць фотаграметрычны цэнтр Упраўлення цэнтральнага ваенна-тапаграфічнага і навігацыйнага ГУ Узброеных сілаў Украіны, інфармуе УНІАН. Пра штурм вайсковага аб'екта паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук у сваім фэйсбуку.
З вокнаў дамоў каля аб'екта працуюць расійскія снайперы. На цяперашні момант паранены адзін чалавек, паведамляе Тымчук.
Фота — Reuters