Расіяне заяўляюць, што абаронцы "Азоўсталі" здаюцца групамі ад 7 да 80 чалавек

Расіяне заяўляюць, што абаронцы "Азоўсталі" здаюцца групамі ад 7 да 80 чалавек

Расійскі бок заяўляе, што абаронцы "Азоўсталі" ў Марыупалі здаюцца групамі ад 7 да 80 чалавек. Іх абшукваюць і адпраўляюць у аўтобусы. Сем такіх аўтобусаў выехалі калонай з горада. Іх суправаджала расійская бронетэхніка. Фотаздымкі апублікаваў Reuters. У папраўчай калоніі пад Данецкам украінцаў будуць дапытваць супрацоўнікі СК РФ.

Украінскі бок па-ранейшаму сітуацыю не каментуе. Раней гаворка ішла выключна пра "эвакуацыю" параненых. Аднак у аўтобусах, якія журналісты бачылі ў аўторак, былі байцы і без раненняў.

Уначы ў расійскі палон здаліся 264 украінскія вайскоўцы з "Азоўсталі". 53 чалавекі з іх цяжкімі раненнямі знаходзяцца ў Новаазоўску, 211 чалавек з лёгкімі раненнямі — у Аленіўцы. Украінскі бок спадзяецца, што іх удасца абмяняць на расійскіх ваеннапалонных, перамовы працягваюцца.

У панядзелак камандзір палка "Азоў", Герой Украіны Дзяніс Пракапенка ў відэазвароце заявіў, што яны выконваюць рашэнне Кіева, а якое, не стаў расшыфроўваць. Але ў ім былі словы "у мэтах захавання жыццяў".

Сярод абаронцаў "Азоўсталі", якія з сакавіка ваявалі ў акружэнні, не толькі байцы "Азова", там таксама ёсць марскія пехацінцы, памежнікі, паліцэйскія, байцы тэрытарыяльнай абароны. У Кіеве падкрэсліваюць, што яны цалкам выканалі пастаўленую задачу — працяглы час адцягвалі на сябе вялікія сілы праціўніка.

Лідар азоўскага руху Андрэй Білецкі заклікае ўстрымлівацца ад каментароў і ацэнак апошніх падзей у Марыупалі, каб не нашкодзіць выратаванню ўкраінскіх байцоў.

Тым часам у Расіі хочуць прызнаць украінскі "Азоў" "тэрарыстычнай арганізацыяй".

"Гісторыя з "Азоўсталлю" — важная навацыя ў ходзе ваенных дзеянняў, піша расійскі журналіст Аляксей Венедыктаў. — Пасярэдніцтва Генеральнага сакратара ААН, Эрдагана, Макрона і Шольца дазволіла Пуціну і Зяленскаму развязаць гэты смяротны вузел. Цяпер, як і было прадказана, кожны абвесціць аб сваёй перамозе там — Пуцін аб кантролі над Марыупалем, Зяленскі пра выратаванне байцоў".

Расіяне заяўляюць, што абаронцы "Азоўсталі" здаюцца групамі ад 7 да 80 чалавек
Украінскія вайскоўцы ў аўтобусе / Reuters
Расіяне заяўляюць, што абаронцы "Азоўсталі" здаюцца групамі ад 7 да 80 чалавек
Фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі