У Расіі хочуць прызнаць украінскі "Азоў" "тэрарыстычнай арганізацыяй"
У Расіі хочуць прызнаць украінскі "Азоў" "тэрарыстычнай арганізацыяй" і забараніць яе дзейнасць у РФ. Расійская Генпракуратура звярнулася з такой просьбай у Вярхоўны суд. Пасяджэнне прызначылі на 26 траўня. Яно пройдзе ў закрытым рэжыме.
Таксама ў аўторак у Дзярждуме Расіі выступілі супраць абмену палонных байцоў "Азова", іх назвалі "нацысцкімі злачынцамі", якіх трэба судзіць.
Полк "Азоў" удзельнічае ў баях за Украіну з 2014 года. Ён уваходзіць у склад Нацыянальнай гвардыі. Асноўная частка байцоў падраздзялення ўдзельнічае ў абароне Марыупаля, яны ваююць у акружэнні трэці месяц. Камандзір палка Дзяніс Пракапенка атрымаў званне Героя Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.