Расіянін забіў сваіх шасцярых дзяцей і цяжарную жонку (відэа)
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына пакутваў на шызафрэнію.
Страшнае забойства адбылося ў расійскім Ніжнім Ноўгарадзе: 52-гадовы мужчына забіў сваіх шасцярых дзяцей і іх маці, сваю жонку. Жанчына пры гэтым была цяжарная. Дзецям было ад 1 да 6 гадоў.
Злачынства раскрылася не адразу. Першымі забілі трывогу супрацоўнікі дзіцячага садка: дзеці з гэтай сям’і раптам перасталі наведваць дашкольную ўстанову з 25 ліпеня. Бацька сямейства пры гэтым заявіў, што ўсе з’ехалі ў вёску. Але з дзіцячым садком скантактавалася бабуля дзяцей, маці забітай жанчыны. Яна сказала, што дачка не выходзіць з ёй на сувязь.
Паліцыя пранікла ў кватэру, дзе жыла сям’я, праз вакно. У кватэры былі знойдзеныя расчлянёныя парэшткі дзяцей і забітая маці.
Падазраванага ў забойстве бацьку затрымалі ў горадзе Каўроў Уладзімірскай вобласці. Падчас затрымання ён вёў сябе агрэсіўна і паліцыя вымушаная была прымяніць зброю. Мужчына атрымаў кулю ў жывот і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі, перадаюць расійскія СМІ.
Паводле папярэдніх звестак, мужчына хворы на шызафрэнію.
Фота: lifenews.ru