Расіянін зрабіў сваё фота на Polaroid і пакінуў у абрабаванай кватэры ў Ірпені
Расійскі вайсковец зрабіў сваё фота на Polaroid і пакінуў у абрабаванай кватэры ў Ірпені ў Кіеўскай вобласці. Валерыя, яе гаспадыня, мяркуе: ён падумаў, што апарат зламаны — здымак з'яўляецца не адразу, а расіянін не стаў чакаць.
Расійскія вайскоўцы жылі ў доме тры тыдні. Жанчына кажа, што яе ў Ірпені не было, а судзедзям давялося на той час перабрацца ў падвал.
Здымак і фотаапарат Валерыя збіраецца перадаць у паліцыю, піша pravda.com.ua.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.