Расійскае тэлебачанне пра падзеі ў Кіеве: Дэманстранты збіваюць міліцыю
Сюжэт выйшаў вечарам нядзелі на расійскім Першым канале ў эфіры праграмы “Время”.
“Беспарадкі ў цэнтры Кіева. Жадаючыя стаць еўрапейцамі збіваюць міліцыянтаў, захопліваюць дзяржустановы і аб'яўляюць ўсеагульную забастоўку. Еўракамісары з трыбун Майдана заклікаюць да непадпарадкавання ўладам, якія адмовілася падпісаць Пагадненне з Еўрасаюзам”, - адзначаюць тэлежурналісты канала.
“Улады пераконваюць тых, хто сабраўся паводзіць сябе ў рамках закона, але жадаючыя тэрмінова стаць еўрапейцамі пачуць гэтыя заклікі не гатовыя, як і тлумачэнне, чаму Кіеў не падпісаў кабальную для Украіны дамову з Еўропай”, - гаворыцца ў сюжэце.
Тым часам у відэазапісах з вуліц Кіева можна пабачыць зусім іншую карціну.