Расійскага гандбаліста ў Беларусі асудзілі за хуліганства на тры месяцы

Аляксандр Сініцын / hc-taganrog.ru
Аляксандр Сініцын / hc-taganrog.ru

Тры месяцы арышту прысудзілі расійскаму гандбалісту Аляксандру Сініцыну ў беларускім судзе. Яго прызналі вінаватым у хуліганстве. Сам спартовец прызнаў віну ў поўным аб'ёме, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

Здарэнне адбылося 10 жніўня ў караоке-клуба ў Брэсце. Гулец клуба "Данскія казакі — ЮФУ" збіў чалавека, нанёсшы яму цялесныя пашкоджанні.

Дырэктар расійскага клуба і сястра спартоўца казалі аб правакацыі з боку мясцовага жыхара. Нібыта, Аляксандр Сініцын пачуў ад беларуса? "Вы, рускія, ідзіце адсюль", і нанёс удар. Клуб "Данскія казакі" спадзяваўся, што сітуацыю ўдасца развязаць, бо Беларусь — "сяброўская краіна", і Сініцына "датэрмінова вызваляць".

Пасля вынясення прысуду федэрацыя гандбола Расіі назвала рашэнне суда справядлівым. У яе паведамленні гаворыцца: "Спадзяемся, што Сініцын зробіць правільныя высновы з таго, што здарылася і ўсведамляе, што адзін недарэчны ўчынак цалкам мог стаць прычынай заўчаснага завяршэння прафесійнай кар'еры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі