Расіяне кажуць, што іх гандбаліст пачуў у Брэсце: "Вы, рускія, ідзіце адсюль"

Расіяне кажуць, што іх гандбаліст пачуў у Брэсце: "Вы, рускія, ідзіце адсюль"

У той час, калі дзяржаўная прапаганда ў Беларусі заяўляе, што "большасць беларусаў добра адносіцца да Расійскай Федэрацыі", насамрэч сітуацыя зусім іншая. Пра гэта сведчыць гісторыя расійскага гандбаліста Аляксандра Сініцына, які прыехаў у нашу краіну на зборы разам з клубам "Данскія казакі" (Таганрог) і дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА за бойку ў Брэсце ў караоке. У дачыненні яго распачалі крымінальную справу па артыкуле "Хуліганства", пацярпелым па ёй праходзіць беларус (расійскі бок сцвярджае, што ён патрабуе кампенсацыю ў памеры 10 тысяч долараў).

Дырэктар расійскага клуба Васіль Філіпаў заявіў ТАСС, што канфлікт з удзелам гандбаліста быў справакаваны супрацоўнікам караоке-бара (падобную версію агучыла і сястра спартсмена). "Уявіце, што ў іншай краіне вам у твар скажуць: "Вы, рускія, ідзіце адсюль", — кажа ён. — Што вы зробіце? Ёсць факт, які пацвярджае, што такія словы былі сказаны. Сітуацыя не вельмі прыемная".

Што зрабіў расіянін? Ён ударыў беларуса. Філіпаў лічыць, што паколькі Беларусь — "сяброўская краіна", то ёсць надзея "на справядлівы зыход". У клубе лічаць, што ў Брэсце была правакацыя і што Сініцына "датэрмінова" вызваляць.

Аляксандру Сініцыну 25 гадоў. Ён — выхаванец санкт-пецярбургскага гандбола. У растоўскі клуб гэтым летам перайшоў з клуба з Чэхава (Маскоўская вобласць), у складзе якога двойчы станавіўся чэмпіёнам Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі