Расійская агрэсія ва Украіне: Беларусь пад санкцыямі як саўдзельнік, захоп ЧАЭС

Антываенныя пратэсты ў Рызе / Еўрарадыё​
Антываенныя пратэсты ў Рызе / Еўрарадыё​

ЕС падрыхтуе дадатковы пакет санкцый супраць Беларусі за ўдзел у агрэсіі супраць Украіны. Аб санкцыях супраць Беларусі заявіла і Вялікабрытанія. Таксама Чэхія адклікала для кансультацый амбасадараў з Расіі і Беларусі, а Літва ўвяла рэжым надзвычайнага здарэння праз тое, што адбываецца ва Украіне.

Коратка пра падзеі ва Украіне і вакол яе да гэтай гадзіны — у аглядзе Еўрарадыё.


Расійскія вайскоўцы маглі захапіць Чарнобыльскую АЭС

Расійскае войска планавала зладзіць тэракт на Чарнобыльскай АЭС і выклікаць экалагічную катастрофу, паведаміў дарадца прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Да вечара пачала з'яўляцца супярэчлівая інфармацыя аб захопе АЭС. Цяпер незразумела, які з бакоў кантралюе станцыю.

Наступ на Украіну працягваецца па шасці напрамках. Абстрэльваюцца гарады амаль па ўсёй тэрыторыі Украіны. Так выглядае прыкладная карта расійскага ўварвання ва Украіну:

Российская агрессия в Украине: Беларусь под санкциями как соучастник, захват АЭС
Карта наступу на Украіну / JulianRoepcke

Таксама Мінабароны Расіі адрапартавала аб знішчэнні 74 ваенных аб'ектаў на тэрыторыі Украіны.

Расійскія разведчыкі 74-й мотастралковай брыгады здаліся ў палон, распавёў кіраўнік СБУ Валерый Залужны. Кіраўнік брыгады прызнаўся, што трапіў ва Украіну з тэрыторыі Беларусі.


У Расіі масавыя пратэсты і затрымання

Да дзевяці вечара ў Расіі затрымана больш за 900 чалавек за ўдзел у народных мітынгах, паведамляе "ОВД-Інфа".

Протесты в Питере

Па ўсім свеце праходзяць акцыі ў падтрымку Украіны. На вуліцу выйшлі жыхары Барселоны, Мадрыда, Малагі, Рыгі, Парыжа, Лондана і Сіднэя.

У Беларусі ўжо паспелі затрымаць людзей, якія заклікалі да антываенных пратэстаў, і зняць пакаянныя відэа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі