Расійская фрыстайлістка зламала пазваночнік на Алімпіядзе ў Сочы
15 лютага ў часе трэніроўкі на алімпійскай трасе скі-кроса расіянка Марыя Камісарава атрымала сур’ёзную траўму.
Спартсменку рыхтуюць да тэрміновай аперацыі ў краснапалянскай лякарні. У фрыстайлісткі пералом пазваночніка са змяшчэннем. Такая траўма не дазваляе перавезці яе ў Маскву для аперацыі, інфармуе РИА Новости.