Расійскі алігарх беларускага паходжання Мазепін застаецца пад санкцыямі ЕС

Дзмітрый Мазепін

Дзмітрый Мазепін / Getty Images

Расійскі алігарх беларускага паходжання Дзмітрый Мазепін застаецца пад санкцыямі ЕС. Ён спрабаваў аспрэчыць гэтае рашэнне ў евроапейскім судзе, але прайграў. Пра гэта паведаміў журналіст Радыё Свабода Рыкард Ёзвяк.

"Дзмітрый Мазепін сёння прайграў свой пазоў у судзе ЕС. Яго актывы застаюцца замарожанымі. Вялікая перамога для санкцыйнай палітыкі ЕС па Украіне", — напісаў Ёзвяк у сацсетках.

Дзмітрый Мазепін нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, але пасля школы паехаў вучыцца ў Маскву, атрымаў дыплом Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін. Да 2022 года быў уладальнікам расійскай кампаніі "Уралхім", канкурэнта "Беларуськалію".  "Уралхім" таксама вырабляе мінеральныя ўгнаенні. У дзень пачатку ванй Расіі супраць Украіны Мазепіна бачылі на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Таму супраць яго і ўвялі санкцыі, тлумачылі ў ЕС. Пасля гэтага алігарх  прадаў кантрольны пакет акцый свайго прадпрыемства. 

Дададзім, што пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі беларускія ўлады намякалі на сувязь Мезепіна з пратэстоўцамі. Ён нават быў вымушаны апраўдвацца, што ні ён, ні яго кампаніі ніколі не фінансавалі пратэстныя тэлеграм-каналы ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі