Расійскі алімпійскі чэмпіён: маіх беларускіх продкаў рэпрэсавалі
Вядомы біятланіст, двухразовы алімпійскі чэмпіён і двухразовы чэмпіён свету па біятлоне Сяргей Чэпікаў распавёў пра свае беларускія карані.
У інтэрв'ю "Комсомольскай правде в Екатеринбурге" спартовец прызнаўся, што бацькоў яго бацькі рэпрэсавалі і выслалі з Беларусі ў пасёлак Хор Хабараўскага краю.
Дарэчы, сам Сяргей Чэпікаў таксама нарадзіўся ў гэтым пасёлку. Цяпер біятланіст — дэпутат Заканадаўчага сходу Свярдлоўскай вобласці ад партыі “Адзіная Расія”.
Фота — liveinternet.ru