Расійскі апазіцыянер Паліховіч стаў персонай нон-грата ў Беларусі

Расійскі апазіцыянер Паліховіч стаў персонай нон-грата ў Беларусі

З Беларусі дэпартаваны грамадзянін Расіі Аляксей Паліховіч, які быў затрыманы ў Мінску 25 сакавіка. Нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі маладому чалавеку прысудзілі 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Суд Кастрычніцкага раёну вызначыў, што Паліховіч “нёс бел-чырвона-белы сцяг і выкрыкваў лозунгі на беларускай мове”. Пры тым, што сам расіянін спрабаваў давесці, што беларускай мовы не ведае.

Сёння Аляксей Паліховіч вярнуўся ў Маскву і на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў: яму забаронены ўезд у Беларусь цягам 10 гадоў — да 7 красавіка 2027 года.

Аляксей Паліховіч з’яўляецца фігурантам справы аб беспарадках на Балотнай плошчы ў Маскве ў траўні 2012 году. Разам з іншымі актывістамі ён прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў “масавых беспарадках і ўжыванні гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў улады”. Актывісту прысудзілі 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму.

Паводле амбасады Расіі ў Беларусі, 25 сакавіка ў Мінску былі затрыманыя чацвёра расейскіх грамадзянаў, трое з іх пакараныя адміністратыўнымі арыштамі, нагадвае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі