Расійскі дэсантна-штурмавы полк за суткі страціў забітымі 49 чалавек

На фронце ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

На фронце ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

Расійскі 247-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы полк 7-й дэсантна-штурмавой дывізіі за суткі страціў забітымі 49 чалавек. Баі ішлі каля вёскі Старамаёрскае на поўдні Украіны. Пра гэта сведчыць расійскі вайсковец Ягор Гузенка, які вядзе свой тг-канал. Ён абураны, што з поля боя не прыбіраюць целы загінулых і камандаванне да гэтага адносіцца абыякава. На аўдыёпаведамленне з гэтай інфармацыяй звярнуў увагу ўкраінскі журналіст Юрый Бутусаў.

Афіцыйна вялікія страты падчас стрымлівання наступу ўкраінскіх войскаў расійскі бок не прызнае. Многія расійскія ваенкары дагэтуль не прызнаюць, што ўкраінскія войскі яшчэ на мінулым тыдні вызвалілі Рабоціна на Запарожскім фронце. У сераду ў Генштабе Украіны заявілі пра прасоўванне ўкраінскіх вайскоўцаў на поўдзень ад гэтага населенага пункта.

Самая гарачая кропка цяпер на фронце — Вербавое на ўсход ад Рабоціна. Пасля прарыву "лініі Суравікіна", украінскія войскі спрабуюць вызваліць вёску і выйсці да трэцяй лініі расійскай абароны, да якой застаецца 5,5 км.

Расійскі дэсантна-штурмавы полк за суткі страціў забітымі 49 чалавек

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі