Расійскі гуманітарны канвой заязджае ва Украіну (фота)
Першы грузавік з расійскай калоны гуманітарнай дапамогі перасёк расійскую мяжу і заязджае ва Украіну.
Пра гэта паведаміў маскоўскі журналіст The New York Times Эндру Рот, які знаходзіцца на месцы здарэння, піша "Украінская праўда".
Амаль тыдзень грузавікі з гуманітарнай дапамогай стаялі ў расійскім Данецку. Сёння ўвечары першыя 9 грузавікоў пайшлі праз мытную зону паміж Расіяй і Украінай. Эндру Рот апублікаваў фота з месца падзеяў.