Расійскі лоўкостар адмовіўся ад палётаў у Мінск

Расійскі лоўкостар адмовіўся ад палётаў у Мінск

Расійскі лоўкостар "Победа" адмовіўся ад палётаў у Мінск. Прычына ў тым, што расіяне не здолелі дамовіцца з Нацыянальным аэрапортам "Мінск" пра зніжэнне тарыфаў, піша tut.by са спасылкай на расійскія СМІ. 

Раней паведамлялася, што авіякампанія "Победа" планавала адкрыць сёлета рэйс з Санкт-Пецярбурга ў Мінск. Прадстаўнік лоўкостара заявіў, што расійскія авіякампаніі абслугоўваюцца ў беларускім аэрапорце па тарыфах для замежнікаў. А "Белавія" ў расійскіх аэрапортах атрымае абслугоўванне па тарыфах для ўнутраных кампаній. 

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" заявіў, што тарыфы для "Победы" ў Мінску такія ж, як і для іншых расійскіх авіякампаній — "Аэрофлота", "Ютэйра" і "Ямала".

У расійскай авіякампаніі кажуць, што перамовы не адновяць, пакуль для расійскіх і беларускіх перавозчыкаў не будуць роўныя ўмовы. Таксама расіяне ставяць пад сумнеў авіярэйсы ў Гомель, якія ўжо ўзгодненыя і запланаваныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі