Расійскі палітолаг: Лукашэнка замахнуўся на суверэнітэт Расіі

Па яго словах, якія перадае newsbalt.ru, з перадачай Калінінградскай вобласці Беларусі ў свеце пачнецца геапалітычны броўнаўскі рух.



Як паведамляла Еўрарадыё, на прэс-канферэнцыі 11 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка паведаміў, быццам прапаноўваў Уладзіміру Пуціну перадаць Калінінградскую вобласць у Беларусь. Лукашэнка паабяцаў стварыць там квітнеючы край.



Каментуючы заяву Лукашэнкі, Гінзбург нагадаў, што ёсць вынікі Другой Сусветнай вайны і вынікі распаду Савецкага Саюза, якія нельга змяняць. Калі пачнецца некіраваны геапалітычны рух, то ніякага выйгрышу ні для Расіі, ні для Калінінградскай вобласці чакаць не выпадае, мяркуе палітолаг.



Акрамя таго, ён ацаніў заяву беларускага кіраўніка як "чарговы хамскі палітычны ўчынак, які стаіць у адным шэрагу з нядаўнімі недружалюбнымі крокамі з нагоды расійскага "Уралкалія".



"Спадзяюся, што ў гэтым выпадку Беларусь, якая паквапілася на суверэнітэт Расіі, атрымае адэкватны адказ з боку вышэйшага кіраўніцтва нашай краіны", — сказаў калінінградскі дэпутат.



Фота — ruwest.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі