Расійскі прэм'ер падпісаў пастанову пра эксперымент з беларускімі банкамі

Расійскі прэм'ер падпісаў пастанову пра эксперымент з беларускімі банкамі

Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін падпісаў пастанову аб запуску пілотнага праекта, які прадугледжвае ўдзел беларускіх банкаў у расійскай сістэме дзяржаўнага заказу. "Навацыя закліканая спрасціць доступ да расійскага дзяржзаказу пастаўшчыкоў з Беларусі",адзначае прэс-служба расійскага ўраду. Яна ж выказвае спадзяванне на "далейшую эканамічную інтэграцыю" РБ і РФ.

Мяркуецца, што на першым этапе "эксперымента" беларускія банкі аформяць патрэбныя для працы ў Расіі дакументы, зарэгіструюцца на партале дзяржпаслуг і ў адзінай інфармацыйнай сістэме дзяржзакупак. У выніку яны будуць мець роўныя правы з расійскімі банкамі ў выдачы незалежных гарантый удзельнікам сістэмы дзяржаўных закупак у РФ. На другім этапе банкі з Беларусі прымуць непасрэдны ўдзел у дзяржзакупках.

Як паведамляе расійскі ўрад, "эксперымент" працягнецца да канца 2023 года.

Расійскі прэм'ер падпісаў пастанову пра эксперымент з беларускімі банкамі
government.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі