Расійскі шпіён, які ў Нарвегіі выдаваў сябе за бразільца, нарэшце прызнаўся

Міхаіл Мікушын і яго затрыманне

Міхаіл Мікушын і яго затрыманне / vg.no

Расійскі шпіён, які ў Нарвегіі выдаваў сябе за бразільца, прызнаў сваё імя і грамадзянства РФ, піша vg.no. Міхаіла Мікушына затрымалі больш за год таму. Ён жыў на Захадзе па фальшывых дакументах і выконваў заданні з Масквы.

Расійскага шпіёна, які выдаваў сябе за "даследчыка з Бразіліі Хасэ Асіс Джамарыя", паліцыя затрымала ў Нарвегіі восенню 2022-га. Затрыманы ўпарта называў сябе "бразільцам". Ён прыехаў у Нарвегію восенню 2021-га як запрошаны даследчык аднаго з універсітэтаў, увайшоў у групу, якая займалася ў тым ліку даследаваннямі гібрыдных пагроз. А яшчэ "бразілец" цікавіўся "пытаннямі бяспекі" на поўначы Нарвегіі. Яму выстаўленыя абвінавачванні ў незаконнай выведцы, якая можа пагражаць асноватворным нацыянальным інтарэсам Нарвегіі і бяспецы іншых краін.

Мікушын ужо атрымаў консульскую дапамогу расійскага пасольства. Праўда, афіцыйна расійскія дыпламаты яшчэ не пацвердзілі, што затрыманы ў Нарвегіі з'яўляецца Міхаілам Мікушыным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі