Расійскіх хакейных фанатаў не пусцілі на святкаванне Дня Перамогі ў Мінску

Аднак мінская міліцыя перахоплівала групы заўзятараў яшчэ на падыходах да цэнтра горада, піша "Газета.ру".



Расійскае выданне адзначае, што адметнай асаблівасцю афіцыйных мерапрыемстваў у Мінску стала амаль поўная адсутнасць георгіеўскіх стужачак ва ўдзельнікаў. Таксама было заўважана не больш за тры расійскія сцягі і ні аднаго ўкраінскага. Між тым, сярод натоўпу было шмат людзей, апранутых у жоўта-блакітную вопратку, адзначае "Газета.ру".



Агулам у святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел каля 100 тысяч чалавек.



Фота — sports.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі