Расійскіх дзяцей у школах навучаць гуляць у лапту
Гульня ў лапту / sportishka.com
У расійскіх школах з'явіцца факультатыў, дзе дзяцей будуць вучыць гуляць у лапту. Пра гэта пішуць расійскія рэсурсы са спасылкай на прэс-службу расійскага Міністэрства асветы.
Курс ужо распрацаваны і ўключаны ў рэестр адукацыйных праграм. "Адукацыйны модуль "Лапта" распрацаваны для сістэм пачатковага агульнага, асноўнага агульнага і сярэдняй агульнай адукацыі", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Расійскія чыноўнікі прытрымліваюцца думкі, што лапта дазволіць школьнікам развіваць свае фізічныя навыкі, навучыць працаваць у камандзе, быць ініцыятыўнымі і рашучымі. А таксама будзе спрыяць "маральнаму выхаванню школьнікаў і студэнтаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.