Расійскія дэсантнікі на БТР-80 здзейснілі начны марш у раён Лёзна на Віцебшчыне

Расійскія дэсантнікі на БТР-80 здзейснілі начны марш у раён Лёзна на Віцебшчыне

Расійскія дэсантнікі здзейснілі начны марш у раён Ліёзна на Віцебшчыне. Яны прымаюць удзел у сумесных вучэннях з беларускімі дэсантнікамі. Першы этап ужо завяршыўся на палігоне Ласвіда ў Віцебскай вобласці, інфармуе РІА “Новости”.

Адзначаецца, што дэсантнікі з расійскага Іванава былі ў аператыўным падначаленні аднаго з парашутна-дэсантных батальёнаў Віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі. Начны больш чым 40-кіламетровы марш здзяйсняўся на БТР-80, экіпажы былі змяшаныя. Каля Ліёзна беларускія і расійскія дэсантнікі заблакавалі і знішчылі ўмоўнага праціўніка — “незаконнае ўзброенае фармаванне”.

Сумесныя вучэнні пройдуць у тры этапы і скончацца 6 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі