Расійскія футбалісты збілі нагамі сапернікаў з Нарвегіі на дзіцячым турніры

Расійскія футбалісты збілі нагамі сапернікаў з Нарвегіі на дзіцячым турніры

Расійскую дзіцячую футбольную каманду "Космас" (хлопчыкі да 14 гадоў) са Стаўрапаля знялі з адкрытага Кубка Нарвегіі. Прычынай такога рашэння арганізатараў стала бойка, якую наладзілі расіяне падчас матчу з мясцовай камандай "Герд" у 1/16 фіналу. Ужо на трэцяй хвіліне за грубае парушэнне правіл у штрафной пляцоўцы быў выдалены з поля галкіпер расіян. Нарвежцы рэалізавалі пенальці, а пасля забілі і другі гол. У нейкі момант на поле выбег выдалены расійскі футбаліст, які накінуўся на сапернікаў з кулакамі.

Масавую бойку на газоне змаглі спыніць толькі паліцэйскія. Пры іх з'яўленні расіяне разбегліся і нікога затрымаць не ўдалося. Бацькі нарвежскіх футбалістаў пасля казалі мясцовым СМІ, што расійскія гульцы былі "вельмі габарытныя і агрэсіўныя", яны білі іх дзяцей "рукамі і нагамі". Арбітр падыходзіў да трэнера расіян, прапаноўваў яму супакоіць футбалістаў, але той толькі паціснуў плячыма. Галоўны трэнер "Герда" Тронд Лервік прызнаўся, што ніколі з такім не сутыкаўся і ён шакіраваны гэтым здарэннем.

"Космас" атрымаў тэхнічнае паражэнне, яго аштрафавалі на 2 тысячы нарвежскіх крон. Зусім магчыма, што ў расіян яшчэ будуць праблемы, паколькі нарвежская паліцыя праводзіць расследаванне, інфармуе gazeta.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі