Расійскія хакейныя заўзятары хочуць зладзіць шэсце ў Мінску на 9 траўня

Паводле словаў прэзідэнта клуба заўзятараў Russia Unites Эдуарда Латыпава, у гэты дзень расійскія заўзятары хочуць прайсці арганізаванай калонай па горадзе і прыняць удзел у запланаваных мясцовымі ўладамі мерапрыемствах, інфармуе БелаПАН са спасылкай на выданне tribuna.com



“Адкрыццё чэмпіянату свету сёлета трапляе на 9 траўня. Традыцыйна мы арганізуем мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Якраз 9 траўня мы плануем арганізаваць калону расійскіх заўзятараў і паўдзельнічаць у мерапрыемствах у Мінску. Цяпер вядзем перамовы на гэты конт з амбасадай РФ у Беларусі і Мінгарвыканкамам, які займаецца арганізацыяй чэмпіянату свету”, — сказаў Латыпаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі