Расійскія школьнікі збіраюць "гуманітарку" для вайскоўцаў пад Баранавічамі

Гуманітарка для расійскіх вайскоўцаў у Беларусі / gazeta-efremov.ru
Гуманітарка для расійскіх вайскоўцаў у Беларусі / gazeta-efremov.ru

Расійскія школьнікі збіраюць гуманітарную дапамогу для расійскіх вайскоўцаў у Беларусі. Пра такі факт паведамляе інтэрнэт-выданне "Заря. Ефремов".

Збор гуманітарнай дапамогі арганізавалі ў шостым класе школы №61 горада Вузлавая. "Гуманітарка" прызначаецца вайскоўцам, якія знаходзяцца на 230-м палігоне пад Баранавічамі.

Скрынкі з харчваннем, а таксама калектыўны ліст ад дзяцей і бацькоў, напісаны пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка, адрасаваныя землякам — "вузлоўскім абаронцам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі