Расійскія СМІ ізноў затурбаваліся пра лёс Беларусі – чаму?

Расійскія СМІ ізноў затурбаваліся пра лёс Беларусі – чаму?

У апошнія некалькі тыдняў у буйных расійскіх СМІ ізноў з’явіліся публікацыі на беларускую тэму. Спачатку “Коммерсант” апублікаваў інтэрв’ю са студэнткай з Беларусі, якая распавяла, што ў беларускіх школах больш увагі аддаюць вывучэнню “гісторыі Польшчы”, чым гісторыі Расіі. А потым Lenta.ru наноў завяла гаворку пра дэрусіфікацыю Беларусі.


Ці варта звяртаць увагу на публікацыі такога кшталту ў расійскіх СМІ? Ці звязаныя з’яўленне гэтых публікацый і перамовы па “паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі”? Якім чынам беларускі бок мусіць адказваць на такія інфармацыйныя правакацыі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі