Расійскія ўлады прапаноўваюць перайменаваць Валгаград у Сталінград

Пра гэта ён паведаміў у сваім мікраблогу ў Twitter: "Ніколі не сумняваўся ў неабходнасці вярнуць вялікаму Сталінграду яго імя. Не дзеля Сталіна, а дзеля сталінградцаў", — напісаў ён.



Напярэдадні прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прапанаваў падумаць аб тым, як правесці рэферэндум аб перайменаванні Валгаграда ў Сталінград. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны ў Нармандыі. Прэзідэнт адзначыў, што ў Еўропе ведаюць назву Сталінград, а ў Парыжы ёсць плошча, названая ў гонар гэтага горада.



Гістарычная назва Валгаграда — Царыцын. Горад так быў названы ад назвы ракі Царыцы, каля ўпадзення якой у Волгу і паўстаў населены пункт. З Сталінграда горад быў перайменаваны ў Валгаград ў 1961 годзе ў рамках барацьбы з культам асобы, інфармуе charter97.org

Фота: ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі