Расійскія войскі не сыдуць з Беларусі ў абяцаны тэрмін: застаюцца з-за Данбаса

Вучэнні "Саюзная рашучасць-2022" / Мінабароны
Вучэнні "Саюзная рашучасць-2022" / Мінабароны

Расійскія войскі застануцца ў Беларусі "ў сувязі з нарастаннем ваеннай актыўнасці каля знешніх межаў Саюзнай дзяржавы і абвастрэннем сітуацыі на Данбасе", распавёў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.

Лукашэнка і Пуцін вырашылі працягнуць "праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы".

— ... яе накіраванасць застанецца нязменнай — яна закліканая забяспечыць адэкватнае рэагаванне і дээскалацыю вайсковых падрыхтовак нядобразычліўцаў паблізу нашых агульных межаў, — заявіў Хрэнін.

Расійска-беларускія вайсковыя вучэнні "Саюзная рашучасць-2022" планаваліся да 20 лютага, а потым расійскія войскі павінны былі пакінуць Беларусь.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей літаральна 16 лютага казаў, што расійскія войскі своечасова сыдуць з Беларусі.

Ні аднаго вайскоўца, ні адной адзінкі баявой тэхнікі не застанецца пасля гэтых вучэнняў, — запэўніў Макей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі