Расійскія войскі разгарнулі ў Беларусі палявы шпіталь
У Беларусі расійскія вайскоўцы разгарнулі палявы шпіталь / tvzvezda.ru
Расійскія вайскоўцы разгарнулі ў Беларусі ваенна-палявы шпіталь, перадае расійскі тэлеканал "Звезда". Гаворыцца, што гэта Расійскі медыцынскі атрад спецыяльнага прызначэння.
У шпіталі працуюць 124 лекары: тэрапеўты, УГД-спецыялісты, афтальмолагі, артапеды, неўрапатолагі і рэнтгенолагі. Тут ёсць прыёмнае аддзяленне, тэрапеўтычнае, хірургічнае, рэанімацыя, аптэка.
Паведамляецца, быццам шпіталь разгорнуты на вучэннях. Яго прапускная здольнасць — да 300 чалавек у суткі.
У тэлесюжэце не ўдакладжянюць, дзе менавіта размясціўся ваенна-палявы шпіталь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.