Расійскія знішчальнікі прыляцелі ў Баранавічы — "Беларускі Гаюн"
Расійскія самалёты ў Баранавічах
Увечары 25 чэрвеня на аэрадром Баранавічаў прыляцелі 11 знішчальнікаў МіГ-29 і Су-35 Ваенна-касмічных сіл Расіі (ВКС РФ), піша "Беларускі Гаюн".
Паведамляецца, што гэтыя самалёты ўваходзяць у склад пілатажных груп ВКС РФ "Віцязі" (Су-35) і "Стрыжы" (МіГ-29). Плануецца, што 3 ліпеня яны прымуць удзел у ваенным парадзе.
Цяпер у Беларусі расійскія ваенныя самалёты ёсць на наступных аэрадромах:
Ліда — 1 штурмавік Су-25;
Баранавічы — 15 знішчальнікаў (5 МіГ-29, 6 Су-35 і 4 Су-30см);
Мачулішчы — 11 верталётаў (5 Мі-28, 5 Ка-52 і 1 Мі-26).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.